- падворак
- падворак, -рка
м., разм.
Двор около дома.У істопцы яны з'елі рэшту таго куліча з малаком, і Пятрок пайшоў на падворак. Быкаў. Падмецены чыста падворак, ніякай нідзе пацярухі... Русецкі. Калі ўжо не мог валачы ног ды пачуў пеўняў і зразумеў, што ўжо раніца, выбраў хутар, які стаяў далей ад іншых, падкраўся да падворка, залез у гумно. Карпюк.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.